суббота, 31 мая 2014 г.

Тувэ Янсан. Маленькія тролі і вялікая паводка

Фінская пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан напісала серыю кніг пра незвычайных істот - мумітроляў. Гэта кніга першая з серыі. Перакладзена на беларускую мову, з чорна-белымі малюнкамі. Яна, мне здаецца, будзе цікавай не толькі дзецям, але і дарослым. Я з задавальненнем чытала пра прыгоды мумітроляў пасля паводкі, успомніла пра хаціфнатаў, ізноў пабыла маленькай дзяўчынкай, якая любіць казкі. Раю пачытаць!
« - Раскажы што-небудзь пра тату, - папрасіў Мумітроль.
-        - Гэта быў незвычайны мумітроль, - сказала мама задуменна і сумна. – Яму ўвесь час карцела пераязджаць, і мы вечна перасяляліся ад печкі да печкі. Яму нідзе не падабалася. А потым ён знік – падаўся ў свет за хаціфнатамі, гэтымі малымі падарожнікамі.
-     А што гэта за народ? – спытаўся маленькі звярок.
-   Гэта такія маленькія чарадзейныя істоты, растлумачыла Мумімама. – Яны могуць быць нябачнымі. Часам жывуць у людзей пад падлогай, і па вечарах, калі ціха, можна пачуць як яны шамацяць. Але большасць хаціфнатаў вандруюць па свеце, яны нідзе не спыняюцца і нічым не цікавяцца. Ніколі не скажаш, радуецца хаціфнат ці злуецца, сумуе ці дзівіцца. Я ўпэўненная, што ў іх увогуле няма ніякіх пачуццяў».

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Ваше мнение