среда, 16 июля 2014 г.

Васіль Быкаў. Альпійская балада

У гэтай аповесці, напісанай Васілём Быкавым у 1963 годзе, расказваецца аб адным невялікім эпізодзе часоў Вялікай Айчыннай вайны. Іван уцякае з палону на тэрыторыі Аўстрыі. І сустракае такую ж уцякачку Джулію, італьянку. Яны бягуць ад фашыстаў і находзяць сваё каханне. У аповесці прыгожа апісаны прырода і зараджэнне пачуццяў, але вельмі цяжка чытаць пра пакуты герояў. А вы чыталі гэты твор? Ці спадабаўся ён вам?

«– Іван! – пляснула яна ў далоні, убачыўшы кветкі ў яго руках. – Это ест сюрпріз сіньоріна? Да? Да?
Ён і сам толькі цяпер заўважыў у сваёй руцэ пук маку, няўцямна зірнуў на яго і засмяяўся. Яна таксама засмяялася, панюхала кветкі, утапіўшы ў букет увесь свой маленькі зграбны тварык. Затым паклала букет на траву і хутка-хутка пачала рваць ля сябе мак.
– Джулія блягодаріт Іван. Блягодаріт – очен, очен...
– Не трэба, што ты! – ніякавата загаварыў ён.
– Очен, очен блягодаріт надо. Іван спасат сіньоріну. Руссо спасат італьяно. Ето есть інтернаціонале. Братство, – напаўжартоўна гаманіла яна, усё рвучы і рвучы мак. Пасля з цэлым ахапкам яго падбегла да Івана і вываліла ўсё з сваіх рук яму на грудзі».

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Ваше мнение