суббота, 12 декабря 2015 г.

Кацярына Мядзведзева. Чараўнік для Дэйсі Мэй

З гэтай “казачнай” аповесцю я пазнаёмілася ў кастрычніцкім нумары часопіса “Маладосць”. І была вельмі прыемна здзіўлена: цяжка адарвацца ад гэтага твора!  
Ужо немаладая дзяўчына Дэйсі Мэй знаходзіць невялікі жмуток ліста, у якім нейкі чараўнік піша яе прабабулі, што на Дэйсі накладзены чары, таму яна не вельмі шчаслівая ў жыцці. Гераіня вырашае знайсці той дзіўны сродак, пра які распавядае чараўнік, каб зняць закляцце. Не ўсе аказваецца так проста. Але на шляху пошукаў яна здабывае сяброў, даведваецца шмат цікавага аб гісторыі сваёй сям'і, і, самае галоўнае, - знаходзіць сваё каханне. Нягледзечы на тое, што чытач лёгка здагадаецца аб  далейшым разгортванні сюжету, чытаць цікава. Дэйсі, можа, і простая з выгляду, але яе думкі, назіранні, аналіз рэчаіснасці проста захапляе. У творы шмат гумару, кепікаў, незвычайных слоў. Дарэчы, адна з галоўных асвечаных тэм – рукадзелле, у адметнасці вышыванне і вязанне. Калі вам хочацца прачытаць незвычайную, "смачна" напісаную гісторыю - рэкамендую гэтую аповесць. А калі вы ўжо прачыталі яе - напішыце сваё меркаванне :)
«Калі ў маіх сясцёр у дзяцінстве пыталіся, што яны любяць, Эма адказвала, што любіць маму і тату, Аліса згадвала слівавы ўзвар і прафітролі з персікавым джэмам, а я заўсёды маўчала. Таму што я люблю быць. Проста быць. Быць дома. Ці быць у садзе. Быць ля вады. Глядзець на дрэвы і траву, адчуваць скурай, як пячэ сонца ці мароз. Слухаць, як стукаціць паціху дожджык. Вязаць. Чытаць. Думаць што-небудзь прыемнае. Марыць».

1 комментарий:

  1. Дуже цікаво читати іноземною мовою, яка схожа на рідну ;-)

    ОтветитьУдалить

Ваше мнение